8108
02 ноября 2021 в 11:27
Автор: Анастасия Данилович. Фото: Александр Ружечка

«Вырашыў: або будзе па-беларуску, або ніяк». У Мінску адкрылася яшчэ адна беларускамоўная кавярня

На вулiцы Алібегава некалькі дзён таму з’явілася беларускамоўная кавярня «Апостраф Кава». Яе ўладальнік Сяргей не лічыць гэта чымсьці арыгінальным: яму проста захацелася рабіць напоі па-беларуску. Інакш ён і не можа: з дзяцінства родная мова была побач з маладым чалавекам — у кнігах, адносінах з бацькамі. Таму, калі надыйшоў час адкрыць нешта сваё, ён нават і не разважаў: або будзе па-беларуску, або ніяк.

— Раней я ніколі не працаваў у гэтай сферы, быў мэнэджэрам, але мне заўсёды падабалася кава, я гатаваў яе дома. І зараз мне вельмі прыемна стаяць за стойкай, размаўляць з кліентамі, варыць для іх каву. Спадзяюся, што праз час я буду сядзець як звычайны госць, і глядзець, як працуюць іншыя, але пакуль гэта немагчыма, — разважае ўладальнік «Апостраф Кавы».

Кавярня знаходзіцца на цокальным паверсе звычайнага жылога дому. Памяшканне хлопец знайшоў не адразу: доўга не мог адшукаць раён, дзе будзе аўдыторыя, якая зразумее такі праект. Ад цэнтру ён адмовiўся з самага пачатку: там даражэй і канкурэнцыя вышэй.

— Гэты раён спадабаўся мне тым, што тут ёсць людзі, якія любяць піць каву і пры гэтым ім не хапае месца, дзе можна ціхенька, утульненька пасядзець. Вакол ёсць толькі напоі навынас, — кажа Сяргей. — За некалькі дзён працы я ўпэўніўся, што не памыліўся ў сваім рашэнні.

Разам с дызайнеркай ён зладзіў рамонт: у кавярні з’явіліся 13 месцаў, некалькі мяккіх фатэляў, цікавая перагародка с беларускім арнаментам, шафа з кнігамі, якія ён прынёс з дому. Сцяну ўпрыгожваюць партрэты двух вядомых пісьменнікаў. Якіх — уладальнік прапануе гасцям адгадаць самастойна. Карціны намаляваў яго сын.

Што датычыцца кавы, то тут усё звычайна: эспрэса (3 руб.), амерыкана (3 руб.), капучына (3,5—4,5 руб.), латтэ (4 руб.), флэт уайт (4 руб.), раф (5 руб.). Таксама можна заказаць грэчкавую гарбату ці абляпіхавы ўзвар за 5 рублёў.

У якасці дэсерта — круасаны, паштэйшы, вушкі і завітушкi, напалеон, чызкейк, эклеры. Кошт — 2—5,5 руб.

«Апостраф Кава» працуе з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 22:00, у суботу і нядзелю — з 9:00 да 22:00. Знаходзiцца па адрасе вуліца Алібегава, 28.

ручная/машинная стирка, применение: универсальное, экосредство, бесфосфатное средство
ручная/машинная стирка, применение: для белья из тонких тканей/для шерсти/для шёлка, экосредство, бесфосфатное средство
машинная стирка, применение: для белого белья, бесфосфатное средство

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка

Автор: Анастасия Данилович. Фото: Александр Ружечка
Без комментариев