Пісьменнікі пра Курапаты: «Мы заклікаем уладальнікаў зямлі, на якой збудаваны комплекс, да шырокага грамадскага дыялогу»

Источник: Настасся Занько. Фото: Александр Ружечка
4786
07 июня 2018 в 19:57
КАК ВЫИГРАТЬ MACBOOK?До 27.09 заказывайте в приложении Каталог Onlíner на сумму от 99 ƃ и получите шанс выиграть MacBook или ещё 18 призов!

Ужо каторы дзень актывісты мірна пратэстуюць каля забаўляльнага комплексу, што размясціўся недалёка ад мемарыялу «Курапаты». Нагадаем, там адчыніўся рэстаран «Поедем поедим». Актывісты не пускаюць туды наведвальнікаў і машыны з прадуктамі, а сёння каля рэстарана завязалася нават бойка. Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікаў вырашыць канфлікт мірна. 

Читать на Onlíner

Пісьменнікі падкрэсліваюць, што рэстаран адчыніўся фактычна ў 30-ю гадавіну першай публікацыі праўды пра курапацкую трагедыю.


— Рада грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» разам з усёй неабыякавай грамадскасцю выказвае рашучы пратэст з нагоды ганебнай падзеі — адкрыцця рэстарана «Поедем поедим», наведнікі якога будуць харчавацца і танчыць побач з лесам памятных крыжоў курапацкага мемарыялу, — пішуць пісьменнікі. — Такой ганьбы не зведвала ніводнае месца памяці ахвяр, ніводзін мемарыял у свеце: забудова вакол іх заўсёды і неадменна плануецца з улікам меркаванняў супольнасці, у тым ліку меркаванняў маральна-этычных, якія, як мы вымушаны адзначыць, вельмі рэдка ўлічваюцца ў Беларусі ў дачыненні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З другога боку, ніводзін забаўляльны рэстаран не адкрыецца ў Хатыні, Трасцянцы, як не адкрыты ён у Асвенцыме ці Майданаку. Але ў Курапатах, дзе былі расстраляны сотні беларускіх паэтаў, празаікаў, актораў і навукоўцаў, дзясяткі тысяч дагэтуль невядомых людзей, такая знявага па-ранейшаму магчымая.


— Шануючы права прыватнай уласнасці, мы заклікаем уладальнікаў зямлі, на якой збудаваны комплекс, да шырокага грамадскага дыялогу, у выніку якога будуць выпрацаваны захады да дээскалацыі грамадскага канфлікту і ўлічаны ўсе інтарэсы.

Мы ўпэўненыя, што з усіх бакоў ёсць людзі, для якіх пашана да продкаў, а тым больш да бязвінных ахвяр, — святое. Гэта ў спрадвечных традыцыях, у самім характары беларусаў, што і мусіць стаць вырашальным у канфлікце, які склаўся вакол нацыянальнага мемарыялу «Курапаты». Памяць пра сотні тысяч загінулых, знішчаных сыноў і дачок Беларусі проста патрабуе ад нас стварэння ў Курапатах Музея ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій, — напісана ў звароце.

Больш тэкстаў пра канфлікт у Курапатах чытайце па спасылцы.