У Навагрудку працуюць над помнікам заснавальніку ВКЛ — Міндоўгу. Зараз ідзе збор грошай на рэалiзацыю праекта ў бронзе

 
6877
593
11 декабря 2019 в 16:18
Автор: Оксана Красовская

Звесткі аб тым, што ў Навагрудку ўсталююць помнік Міндоўгу, заснавальніку і першаму князю Вялікага Княства Літоўскага, з'явіліся яшчэ дзесяць гадоў таму. Аднак справа прасоўвалася не хутка: восенню 2012-га абвясцілі конкурс на распрацоўку эскізных праектаў, потым абралі працу-пераможца. З таго часу амаль нічога чуваць не было. Між іншым справа працягвалася, і вось надышоў час увасабляць у жыццё праект скульптараў Сяргея Бандарэнкі і Паўла Лукі. Зараз мастакі працуюць над мадэллю помніка Міндоўгу (па зацверджаных дзяржавай эскізах) у сваёй майстэрні. Гэтая мадэль стане асновай для стварэння паўнавартаснага вялікага бронзавага помніка на галоўнай плошчы Навагрудка.

— Сёння ідзе другі этап стварэння помніка, — удакладняе старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў Наваградку Дзмітрый  Мікалаевіч Солтан. — Папярэдні праект помніка з эскізам быў адобраны, цяпер актыўна ствараецца рабочая мадэль. Паралельна са стварэннем мадэлі мы збіраем грошы на канчатковую праектна-каштарысную дакументацыю, архітэктурны план, макет у натуральную велічыню і іншыя падрыхтоўчыя рэчы. На сёняшні дзень выканкамам і паспалітымі людзьмі папярэдне сабрана 8200 рублёў на гэтыя працы, але патрабуецца яшчэ 18 000 рублёў. Каб праца над помнікам ішла інтэнсіўна і бесперапынна, мы, беларусы, мусім сабраць гэтыя грошы. Ніхто акрамя нас гэта не зробіць.

Калі вы жадаеце дапамагчы праекту, грошы можна ахвяраваць па наступных рэквізітах. Адказная асоба за «вядзенне» помніка ў аддзеле культуры Навагрудскага выканкама Жышко Наталля Міхайлаўна.

Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
УНП 500031377 у ЦБП №416 г. Навагрудак філіял №413 ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Ліда.
БІК AKBBBY21413.
BY72AKBB36425210006224200000 (з паметкай «На стварэнне помніка Міндоўгу»).

Отдел культуры Новогрудского райисполкома.
УНП 500031377 в ЦБП №416 г. Новогрудок ф-л №413 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Лида.
БІК AKBBBY21413.
BY72AKBB36425210006224200000 (с пометкой «На изготовление памятника Миндовгу»).

Мадэль помніка Міндоўгу
Так помнік будзе выглядаць у бронзе

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!

Автор: Оксана Красовская
Без комментариев