У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, што схіляліся над вадой

 
201
15 марта 2024 в 17:45
Источник: Аксана Красоўская
Источник: Аксана Красоўская

Вязынка — адно з самых прыгожых і рамантычных месцаў пад Мінскам. Музей Янкі Купалы, размешчаны ў гэтай вёсачцы, наведвалі і наведваюць не толькі школьнікі, але і дарослыя. Асаблівы шарм лакацыі надавалі старыя дрэвы, якія, мудрагеліста выгнуўшыся, звісалі над ракой. Аднак на днях стала вядома, што гэтыя самыя дрэвы спілавалі. Здымкамі пнёў падзяліўся ў сваім Facebook фатограф Валерый Вядрэнка.

Фота: Валерый Вядрэнка
Фота: Валерый Вядрэнка
Фота: Валерый Вядрэнка
Фота: Валерый Вядрэнка
Фота: Валерый Вядрэнка

«Няма слоў, адны гукі. Ды пні», — каментуе ўбачанае Валерый.

Выглядае тэрыторыя цяпер і сапраўды асірацелай. Як раней ужо дакладна не будзе.

Onlíner даведаўся, чаму ўсё ж былі спілаваныя дрэвы, якія сталі неадрыўнай часткай Вязынкі.

— Дрэвы, на жаль, былі ў вельмі дрэнным, аварыйным стане. Гэта паказала спецыяльнае абследаванне, ёсць заключэнне. Да бяды было рукой падаць. Але, як кажуць, калі ты ссек адно дрэва, пасадзі замест яго дзесяць. І хутка мы будзем ладзіць такую акцыю — пасадзім дрэвы на радзіме Янкі Купалы. Сачыце за нашай афішай і даведаецеся, калі гэта будзе. Усе жадаючыя змогуць далучыцца, — распавялі ў музеі.

А такой мы ўбачылі Вязынку ў 2019 годзе.

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак і тэксты на роднай мове