Амаль два тыдні таму мы расказвалі пра пажар, які адбыўся ў Чырвоным касцёле. Здарэнне і яго наступствы не засталіся незаўважанымі, па горадзе пайшлі рознага кшталту гутаркі. Сёння курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі вырашыла расставіць кропкі над «і» і распавесці, што зараз адбываецца. Прыводзім афіцыйнае паведамленне курыі.
У сувязі са з’яўленнем разнастайнай, часам супярэчнай інфармацыі ў розных сродках масавай камунікацыі адносна здарэння ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) паведамляем:
Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі рознага ўзроўню. Верым у тое, што святыня, якая была пабудавана вернікамі Каталіцкага Касцёла, і надалей будзе служыць вернікам. Спадзяемся, што ў найбліжэйшы час адновіцца жыццё парафіі.
Просім усіх вернікаў малітоўна падтрымаць парафіяльную супольнасць Чырвонага касцёла і прасіць Бога аб тым, каб аднаўленчыя працы ў сакрыстыі, у якой адбылося ўзгаранне, як найхутчэй завяршыліся.
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш телэграм-бот. Гэта ананімна і хутка