«Проезд Ратавальников». Новый топоним Минска

 
12 509
01 апреля 2021 в 12:41
Автор: Евгения Штейн
Автор: Евгения Штейн

Учора ў нас выйшла невялікае апытанне, у якім мы прапанавалі некалькі варыянтаў перакладу назвы новага праезда ў Мінску. Але пасля публікацыі да нас звярнуліся эксперты і патлумачылі, што падстаў для жартаў няма. Публікуем каментарый Вадзіма Шклярыка, супрацоўніка Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук:

Закон «Аб найменаваннях геаграфічных аб’ектаў» быў прыняты ў 2010 годзе. Першы пункт артыкула 17 наконт таго, што «найменаванні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову», спецыялістам давялося фактычна адстойваць. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі аўтарытэт і прынцыповая пазіцыя доктара філалагічных навук, прафесара Валянціны Пятроўны Лемцюговай.

Наданне геаграфічным аб’ектам найменняў на мове тытульнай нацыі краіны і наступная іх транслітарацыя (а не пераклад) на іншыя мовы — цалкам лагічная і пашыраная ў свеце практыка. У нас, беларусаў, дзве назвы адной станцыі метро (напрыклад, «Кастрычнiцкая» і «Октябрьская») праблем не выклікаюць, а вось для замежнікаў, у тым ліку расіян, гэта зусім розныя словы. Таму я лічу, што прыняты ў законе падыход правільны. Але людзям, канечне, патрэбны час, каб асэнсаваць гэта і прывыкнуць. Менавіта таму транслітарацыя на рускую мову сёння распаўсюджваецца толькі на новыя назвы (якія з’явіліся пасля 2010 года), старыя ж па-ранейшаму перакладаюцца.


Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў прысвоiў назвы новым вулiцы, праезду і скверу. Так, у сталiцы з’явiўся «праезд Ратавáльнікаў». Адметна тое, што i на рускай мове дадзены тапонiм гучыць як «проезд Ратавáльников», без перакладу, да якога ўсе мы прывыклi. Адпаведны дакумент ужо апублiкаваны на нацыянальным прававым партале Pravo.by, а хутка на сваiм месцы будзе і шыльда з актуальнай назвай.

Насамрэч, транслiтарацыя беларускiх тапонімаў на рускую мову — ужо звычайная практыка, якая да таго ж замацавана ў артыкуле 17 закона «Аб найменаваннях геаграфічных аб’ектаў». Напрыклад, «Навуковая вулiца» на рускай мове носiць назву «Навуковая», «пасëлак Сонечны» пад Мiнскам у рускамоўнай версii гучыць як «Сонечный», а «вуліца Будаўнікоў» у Заводскiм раёне сталiцы перадаецца па-руску як «улица Будавников».

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро