Койданаўская і Феліцыянаўская замест Рэвалюцыйнай i Камсамольскай! Мiнчане збіраюць подпiсы за вяртанне пешаходным вулiцам гiстарычных назваў

 
9124
30 мая 2018 в 17:16
Автор: Николай Градюшко. Фото: Максим Тарналицкий
Автор: Николай Градюшко. Фото: Максим Тарналицкий
Напишите отзыв на товар и получите шанс выиграть робот — мойщик окон

У інтэрнэце распачаты збор подпісаў за вяртанне вулiцам Рэвалюцыйнай i Камсамольскай гiстарычных назваў. «Улічваючы, што гэтыя вуліцы хутка стануць часткова пешаходнымі, што будзе павышаць цікавасць да іх жыхароў і гасцей сталіцы, мы лічым, што варта падкрэсліць гэтае месца яго гістарычнай асаблівасцю — старажытнай тапанімікай», — адзначаецца ў петыцыi, якую можна падтрымаць на сайце petitions.by. На думку аўтараў прапановы, старыя назвы вуліц стануць сапраўдным адлюстраваннем адметнасці гісторыі і культуры Мінска.

Вуліца Койданаўская была пракладзена яшчэ ў канцы XVI стагоддзя і злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава (цяперашнi Дзяржынск). Вулiца Феліцыянаўская была названа ў гонар святога пакутніка Феліцыяна Італійскага, мошчы якога захоўваліся ў каплiцы пры Марыінскiм касцёле (сёння — кафедральны касцёл ля плошчы Свабоды). У 1922 годзе бальшавiкi перайменавалi вулiцу Койданаўскую ў Рэвалюцыйную, а Феліцыянаўскую — у Камсамольскую.

У выпадку адсутнасці ў гарадскім бюджэце неабходных сродкаў для рэалізацыі прапановы аўтар петыцыi разам з групай іншых неабыякавых да гісторыі горада грамадзян прапануе сабраць патрэбную суму грошай з дапамогай краудфандынгавай платформы.

На дадзены момант петыцыю падтрымалi каля 200 чалавек. Праз 25 дзён прапанова будзе накiравана ў Мiнгарвыканкам.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!