«То, что кому-то придется переехать, — неизбежно». Специалисты предложили сценарии для минской Осмоловки

Автор: Николай Градюшко. Фото: Влад Борисевич
12 682
09 ноября 2016 в 13:30
Ослепительные скидки в Каталоге Onlíner

Судьба минской Осмоловки пока не решена. Недавно городские активисты направили в Минкульт предложение о придании двум кварталам возле Оперного театра статуса историко-культурной ценности, в поддержку сохранения послевоенного двухэтажного района выступили более 350 местных жителей и группа зарубежных архитекторов. Вопрос о статусе этой территории будет рассмотрен на заседании Белорусской республиканской рады по вопросам историко-культурного наследия при Министерстве культуры. А пока специалисты обсуждают различные сценарии дальнейшего существования Осмоловки. Этой теме был посвящен круглый стол в информагентстве БЕЛТА. Публикуем выдержку наиболее интересных мнений.

Игорь Чернявский, начальник управления по охране историко-культурного наследия Министерства культуры Беларуси:

«Культурная вартасць гэтых кварталаў не такая і высокая. Турыст прыходзіць не толькі паглядзець на сцены, але яшчэ і за нейкай функцыяй. Таму непазбежна трансфармацыя функцыі і прызначэння гэтых кварталаў, і выключна жылая функцыя гэтага раёна павінна зведаць нейкія змены. Тое, што некаму давядзецца адсюль пераехаць, — непазбежна. Павінна з'явіцца функцыя, якая не проста павысіць камфортнасць, але прыцягне сюды турыстаў — каб яны пакідалі сродкі, каб ішоў пастаянны фінансавы абарот і каб пайшлі нейкія сацыяльныя працэсы, якія б паказалі ўнікальнасць гэтых кварталаў».

Александр Акентьев, главный архитектор УП «Минскградо»:

«Эта территория самая озелененная в границах транспортного кольца. По сути, жилые дома стоят почти в парке. И его можно позиционировать как уникальный зеленый район с привлекательными для туристов объектами — это и ремесло, и все виды изобразительного творчества, которые могут быть там представлены, и так далее. Поэтому наиболее очевидный сценарий, и это требование зафиксировано в генеральном плане Минска и во многих других документах, — это исключение жилой функции на первых этажах и использование их под какие-то лавочки, мастерские, магазинчики, кофейни и так далее.

Я сторонник того, чтобы постройкам по периметру этих кварталов придать статус историко-культурной ценности, но внутри квартала мы получили бы возможность работать, создавая там определенные условия для решения экономического вопроса… Многие мои коллеги констатируют высочайший потенциал улицы Чичерина, которая ориентирована на дворовой фасад Оперного театра, что позволяет на участке между улицей Киселева и Оперным театром сформировать пешеходную зону с созданием атмосферы, связанной с культурой и искусством. Наличие улицы, которая носила бы печать богемности, — это было бы очень здорово и для Минска, и для той городской среды, о которой мы говорим.

Один из форматов предполагает полное сохранение и, соответственно, соблюдение историко-культурных требований, которые предъявляются к таким территориям. Но этот формат очень и очень дорогой. Здесь можно рассматривать западный опыт, когда уникальные объекты, даже средневековые замки, продаются за символическую плату, условно говоря за рубль, но при этом на нового владельца накладываются совершенно четкие обязательства: полное воссоздание, реконструкция и содержание объекта. Однако, боюсь, мы не найдем того, кто согласится на эти условия».

Армен Сардаров, декан архитектурного факультета БНТУ:

«Сейчас борьба идет за центр города — это совершенно очевидно. Чем ближе к центру — тем дороже квадратный метр, это во всем мире так, кроме, может быть, мегаполисов, где люди поняли, что они уже задыхаются и престижнее жить на окраине. Поэтому я бы не ставил вопрос об архитектурной ценности. Историко-культурная ценность — это, скорее, одна из возможностей.

Что касается реконструкции, вероятнее всего, она возможна с сохранением каких-то элементов застройки. Архитекторы должны подходить деликатно. На мой взгляд, сохранить следует, возможно, периметральный принцип застройки. Но есть и другие механизмы. Сохранять же все дома, может, и не нужно».

Иван Сацукевич, историк, преподаватель БГЭУ:

«Я бачу тры сцэнарыі. Або мы надаём гэты статус квартальчыкам і яны захоўваюцца, або статус яны не атрымліваюць і рэканструкцыі там фактычна не будзе, ці трэці варыянт — яны на самай справе будуць рэканструяваны. І ў мяне пытанне рытарычнае: якой вышыні павінны быць новыя будынкі ў гэтых кварталах, каб яны атрымалі эканамічную мэтазгоднасць для прадпрымальнікаў, якія будуць укладваць сродкі? Баюся, што з'явяцца вялізныя будынкі, якія будуць парушаць так званае асяроддзе гістарычнага цэнтра, відавыя кропкі, многае іншае.

Адсяліць, рэканструяваць такую тэрыторыю — гіганцкія затраты. Дарэчы, мы забываем вельмі важны факт, што гэта цэнтр горада і залатая зямля. Калі гэта будзе ахоўваемая тэрыторыя, дзе статус будзе захаваны назаўжды, у многіх жыхароў, якія не маюць сродкаў на рамонт, будзе жаданне пераехаць, бо кошт гэтых кватэр узрасце.

Першыя паверхі можна будзе аддаць пад магазіны, клубы, магчыма, прыватныя музеі. Павінна з'явіцца малая архітэктурная форма, скульптура савецкіх часоў, 1950-х гадоў, якая, на жаль, не захавалася. Такім чынам, будзе асяроддзе побач з Тэатрам оперы і балета, з Траецкім прадмесцем. І зялёная зона.

Давайце не будзем забываць, што каля 700 вялікіх дрэў знаходзяцца на гэтых тэрыторыях. Гэта магчымасць стварыць невялікі амфітэатр ці зону для адпачынку. Гэты раён цікавы для турыстаў. Я сам уласна праводжу экскурсіі. Аднойчы сутыкнуліся яшчэ з дзвюма групамі. Выйшлі і мясцовыя жыхары — хто гуляў у даміно, хто ў карты, хто вынес гарбату. Пачалася натуральная размова, і калі б такое было ў Траецкім прадмесці, гэта па-іншаму прымусіла б глядзець на гістарычны цэнтр. Трэба захаваць асяроддзе, але захаваць яго можна, толькі надаўшы статус гэтым дамам».

Вадим Глинник, архитектор-реставратор, председатель правления Фонда «Культурное наследие и современность»:

«У Асмалоўцы з'явілася новая культурная каштоўнасць, нейкая атмасфернасць, якая ствараецца жыхарамі раёна. На нашых вачах ці не ўпершыню ў пасляваенным Мінску паўстала гарадская супольнасць, якая яднае людзей, якім не ўсё адно да месца, дзе яны жывуць. Успомніце вынікі рэканструкцыі Траецкага прадмесця ў 1980-я гады. Тады ўсіх людзей, якія там жылі, былі носьбітамі традыцыйнага ладу жыцця гістарычнага раёна, мы выселілі і засялілі музеі. Цяпер музеі працу заканчваюць — і раён памірае да раніцы. Гэта была метадалагічная памылка. Нельга рэканструяваць гарадскія абшары без уліку інтарэсаў іх жыхароў.

Мая прынцыповая думка — што гэты раён нельга зносіць, яго варта і можна рэканструяваць. Захоўваючы лепшае, што ўжо ёсць, трэба палепшыць тое, што не адпавядае нашым сучасным уяўленням аб якасці жыцця. І абапірацца пры гэтым на тых жыхароў раёна, якія гатовыя разам з уладай займацца сваёй маленькай радзімай — Асмалоўкай».